У Вільні адбудзецца трохбаковая сустрэча міністраў замежных справаў
Кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў прыме ўдзел у працоўнай сустрэчы з міністрамі замежных справаў Літвы і Ўкраіны. Яна адбудзецца ў Вільні 14-15 лютага. Падчас сустрэч плануецца абмеркаваць падыходы бакоў да рэалізацыі ініцыятывы "Ўсходняе партнёрства", а таксама праектаў рэгіянальнага супрацоўніцтва, уключаючы ўзаемадзеянне ў сферы энергетыкі, паведамляе "Інтэрфакс".