У Вільні адмянілі канцэрт беларускага аркестра

Музыкі Classic Energy orchestra / facebook.com/orchestra.classic.energy

У Вільні адмянілі канцэрт беларускага аркестра Classic Energy orchestra, піша zerkalo.io са спасылкай на літоўскія СМІ.

Літоўскі палітык Давіле Шакалене назвала такі выступ недапушчальным. Яна спаслалася на тое, што афіцыйны Мінск падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны, а дырыжор Юрый Караваеў таксама заняты ў Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестры і такім чынам "служыць рэжыму".

Спярша канцэрт быў прызначаны на 23 красавіка, але потым яго перанеслі на 24 верасня. Цяпер на сайце канцэртнай залы адміністрацыі паведамляе пра адмену мерапрыемства.

Пры гэтым беларускі калектыў заяўляе, што яго музыкі выступаюць супраць вайны, не падтрымліваюць агрэсію і гатовыя прапанаваць украінскім выканаўцам удзел у сваіх праектах.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.