У Вільні затрымалі беларусаў, якія паспрабавалі выйсці з транзітнага цягніка

Чыгуначны вакзал у Вільні

Чыгуначны вакзал у Вільні / wikipedia.org

На чыгуначным вакзале Вільні затрымала двух беларусаў. Яны выйшлі з транзітнага цягніка"Калінінград-Санкт-Пецярбург". Інцыдэнт адбыўся напярэдадні ўвечары, расказвае Delfi. Мужчын спыніла служба бяспекі вакзала.

У літоўскай паліцыі ўдакладнілі, што мужчыны маюць беларускія пашпарты. Аднаму 44 гады, другому — 52. У абодвух былі дзейныя шэнгенскія візы. Тым жа цягніком беларусаў адправілі далей па маршруце. Да памежнай станцыі Кена (побач з Гудагаем на беларускім баку) іх суправаджала ахова, каб яны не змаглі яшчэ раз выйсці з цягніка.

Чыгуначныя зносіны паміж Беларуссю і Літвой не дзейнічаюць ужо каля трох гадоў. Па тэрыторыі Літвы па-ранейшаму ходзяць цягнікі ў Калінінград, але выйсці з іх на тэрыторыі Літвы нават з наяўнай візай нельга.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі