У Вярхоўную Раду ўнеслі законапраект аб прызнанні Беларусі краінай-агрэсарам
Вярхоўная Рада / facebook/verkhovna.rada.ukraine
У Вярхоўную Раду Украіны ўнесены законапраект, які заклікае ААН, ПАСЕ, Савет Еўропы ды іншыя арганізацыі прызнаць Беларусь краінай-агрэсарам, паведамляе тг-канал "БУСт".
Адпаведная ініцыятыва была зарэгістраваная на сайце Рады 16 чэрвеня, а ў профільны камітэт паступіла 19 чэрвеня.
Дарэчы, у кастрычніку 2022 года ў профільны камітэт Вярхоўнай Рады паступіў іншы законапраект — ён асуджае тое, што Расія акупавал тэрыторыю Беларусі. Пра лёс гэтага законапраекту дагэтуль нічога не вядома.
А амаль год таму, у жніўні 2022-га, у Вярхоўную Раду быз унесены законапраект пра зварот у ААН, Еўрапарламент, ПАСЕ і г.д., каб Беларусь прызналі дзяржавай-спонсарам тэрарызму. Ён так і не дайшоў да разгляду на пасяджэннях Вярхоўнай Рады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.