У затрыманага напярэдадні доктара Рустама Айзатуліна арыштавалі машыну

Рустам Айзатулін / фота Аляксандр Васюковіч, imenamag.by
Рустам Айзатулін / фота Аляксандр Васюковіч, imenamag.by

Траўматолаг-артапед Рустам Айзатулін застаўся без машыны. Напярэдадні ён быў затрыманы ў Мінску і чатыры гадзіны правёў у аддзяленне міліцыі, паведамляе телеграм-канал "Белыя халаты" са спасылкай на Facebook доктара.

"Дзякуй усім за падтрымку. Чатыры гадзіны — гэта яшчэ не самае горшае, што магло здарыцца. Пагутарыў затое з добрымі людзьмі. Але! Нікому не раю", напісаў Рустам Айзатулін у сацсетках.

Ён таксама распавёў, што ў яго арыштавалі машыну — "за сімволіку і ўдзел у несанкцыянаваным шэсці". Так што, па словах доктара, цяпер ён "пешаход".

"Белыя халаты", калі паведамлялі напярэдадні аб затрыманні Айзатуліна, падкрэслівалі, што ён — унікальны спецыяліст, які можа выконваць рэдкія аперацыі. Ён займаўся таксама з неданошанымі немаўлятамі, дзецьмі з рэдкімі нейромышечными захворваннямі. З 1 студзеня ён стаў беспрацоўным — у РНПЦ траўматалогіі і артапедыі з ім не працягнулі  кантракт.

"У жніўні ў мяне было шмат пастоў у Facebook. Мяне выклікалі ў Міністэрства на гутарку і вынеслі папярэджанне за пасты ў Facebook. Ніякіх затрыманняў мяне падчас акцый ніколі не было. Толькі пасты. Цяпер дачакаліся заканчэння кантракту", распавядаў яшчэ ў снежні доктар у інтэрв'ю "Радыё Свабода".

Тады ён не выключаў, што, калі не знойдзе працы ў Беларусі, вымушаны будзе з'ехаць з краіны.

Напярэдадні ў Беларусі былі затрыманыя больш за 200 чалавек — у Мінску і ў іншых гарадах краіны. 25 сакавіка быў Дзень Волі — гадавіна абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі