У Жыткавіцкім раёне легкавік трапіў пад фуру, загінуў кіроўца
![На месцы аварыі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/0011.jpg.webp?itok=2emX3fcv)
На месцы аварыі / t.me/uvdgomel/
У Жыткавіцкім раёне легкавік трапіў пад фуру. Здарэнне адбылося 31 ліпеня каля 13:30 на 300-м кіламетры аўтадарогі М-10 "Мяжа РФ — Гомель — Кобрын". Ford Expedition, які ехаў з боку Лунінца, нечакана выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе і адбылося сутыкненне з грузавіком DAF.
Як паведамляе гомельская міліцыя, 22-гадовы кіроўца легкавіка загінуў. Аўтамабілі загарэліся. Пра тое, у якім стане знаходзіцца 65-гадовы кіроўца грузавіка, не паведамляецца.
![У Жыткавіцкім раёне легкавік трапіў пад фуру, загінуў кіроўца](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/0014_1.jpg.webp?itok=ep7Zl-xR)
![У Жыткавіцкім раёне легкавік трапіў пад фуру, загінуў кіроўца](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/0013_2.jpg.webp?itok=BrIig10_)
![У Жыткавіцкім раёне легкавік трапіў пад фуру, загінуў кіроўца](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/0012_4.jpg.webp?itok=d5lj3gR7)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.