У Жытомірскай вобласці Украіны арыштавалі актывы беларускага прадпрыемства

У Жытомірскай вобласці Украіны арыштавалі актывы беларускага прадпрыемства

У Жытомірскай вобласці Украіны па матэрыялах СБУ арыштавалі актывы беларускага і расійскага прадпрыемстваў на агульную суму больш за 30 млн грн (каля мільёна долараў па афіцыйным курсе). Сцвярджаецца, што за ім стаялі "прадстаўнікі крамлёўскіх бізнес-структур", якія "удзельнічалі ў фінансаванні паўнамаштабнай агрэсіі РФ супраць Украіны".

СБУ ўдакладняе, што згаданыя прадпрыемствы працавалі ў здабываючай і камнеапрацоўчай галінах: "Выкарыстоўваючы ўкраінскія нетры, яны зараблялі для акупантаў мільённыя прыбыткі на продажы і экспарце сыравіны і гатовай прадукцыі". Арышт накладзены на больш за 40 адзінак спецтэхнікі і цеплавозаў, а таксама "на цэласны маёмасны комплекс беларускай кампаніі".

Пасля пачатку расійскай агрэсіі Украіна арыштавала маёмасць Беларусі і Расіі на 1 мільярд долараў. Нядаўна былі арыштаваны актывы беларускай паліўнай кампаніі і прадпрыемства, якое займалася здабычай нафты і прыроднага газу.

У Мінску ўжо прызналі "істотныя страты для эканомікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі