Ва Украіне арыштавалі актывы беларускай паліўнай кампаніі

Ва Украіне арыштавалі актывы беларускай паліўнай кампаніі

Ва Украіне арыштавалі актывы беларускай паліўнай кампаніі. СБУ заявіла, што яна датычная да фінансавання агрэсіі Расіі (пры гэтым назва кампаніі не называецца). Сцвярджаецца, што "гэтая сетка спецыялізуецца на оптавым гандлі рознымі відамі паліва". За апошні год ва Украіну было экспартавана прадукцыі на амаль 20 млрд грн (655 млн еўра). Падкрэсліваецца, што "кампанія мела сярод заснавальнікаў беларускія дзяржаўныя прадпрыемствы, набывала сыравіну ў РФ і выплочвала падаткі ў бюджэты абедзьвюх краін". На падставе гэтага і была зроблена выснова пра фінансаванне агрэсіі. Крымінальная вытворчасць распачата па двух артыкулах.

Арыштаваныя актывы перадалі ў кіраванне Нацыянальнаму агенцтву па пытаннях выяўлення, вышуку і кіравання актывамі, атрыманымі ад карупцыйных і іншых злачынстваў. Сярод арыштаванага — карпаратыўныя правы і банкаўскія рахункі на агульны кошт 20 млн грн (655 тысяч еўра).

У Генпракуратуры Украіны ўдакладнілі, што заснавальнікамі беларускай паліўнай кампаніі з'яўляюцца "Беларуская нафтавая кампанія" і "Беларуснафта". Відавочна, што гаворка пра кампанію "БНК-Украіна", якая з'яўлялася ключавым пастаўшчыком беларускіх нафтапрадуктаў ва Украіну.

Пасля пачатку расійскай агрэсіі Украіна арыштавала маёмасць Беларусі і РФ на 1 мільярд долараў. Нядаўна ў Мінску прызналі "істотныя страты для эканомікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі