Ва Украіне арыштавалі маёмасць прадпрыемстваў з Беларусі і Расіі на $21 млн

Ва Украіне арыштавалі маёмасць прадпрыемстваў з Беларусі і Расіі на $21 млн

Ва Украіне арыштавалі маёмасць прадпрыемстваў з Беларусі і Расіі на суму больш за 600 мільёнаў грн (больш за $21 млн паводле курса НБУ), паведамляе Офіс генпракурора. Гаворка ідзе пра 420 вагонаў з "таварна-матэрыяльнымі каштоўнасцямі" (вядома, што сярод іх былі ўгнаенні). Яны ў 2022 годзе апынуліся на ўкраінскай тэрыторыі і "выкарыстоўваліся з парушэннем мытнага заканадаўства Украіны". Гэта засведчыла дасудовае расследаванне, якое праводзіць Бюро эканамічнай бяспекі па факце наўмыснага ўхілення ад выплаты падаткаў у асабліва вялікіх памерах.

Офіс генпракурора Украіны не выключае ў далейшым канфіскацыі гэтай маёмасці.

Пасля пачатку расійскай агрэсіі Украіна арыштавала маёмасць Беларусі і РФ на 1 мільярд долараў. Нядаўна ў Мінску прызналі "істотныя страты для эканомікі" з-за затрыманых ва Украіне вагонаў: 5 тысяч вагонаў "для ўсіх патрэб эканомікі" і "17 тысяч вагонаў сумеснага з Расіяй рухомага складу". Усё гэта можа быць канфіскавана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі