У Жытоміры з'явілася вуліца палка імя Кастуся Каліноўскага

Сяргей Сухамлін (злева) з прадстаўнікамі палка імя Кастуся Каліноўскага / zt-rada.gov.ua
Сяргей Сухамлін (злева) з прадстаўнікамі палка імя Кастуся Каліноўскага / zt-rada.gov.ua

Вуліца Беларуская ў Жытоміры цяпер будзе называцца вуліцай палка імя Кастуся Каліноўскага. Рашэнне пра перайменаванне прыняла сесія мясцовай гарадской рады.

Кіраўнік Жытоміра Сяргей Сухамлін падзякаваў байцам палка і ўручыў ім сцяг горада. "Калі беларусы вызваляць сваю краіну ад акупацыі, гэты сцяг будзе ў беларускага горада, які стане пабрацімам Жытоміра", — сказаў Сухамлін. "Беларусь цяпер акупаваная Расияй і рэжымам Лукашэнкі, у нас з Украінай агульны вораг", — адзначылі прадстаўнікі палка.

Інфармацыя пра магчымае перайменаванне шэрагу вуліц у Жытоміры з'явілася яшчэ ў пачатку траўня. Улады правялі сярод жыхароў горада апытанне. Прапанову перайменаваць Беларускую ў вуліцу палка імя Кастуся Каліноўскага падтрымала тады большасць рэспандэнтаў.

В Житомире появилась улица полка имени Кастуся Калиновского
В Житомире появилась улица полка имени Кастуся Калиновского

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі