У ЗША 15 чалавек загінулі з-за раптоўнай паводкі
У амерыканскім штаце Юта з-за паводкі, якая адбылася ад моцных залеваў, загінулі сама меней 15 чалавек, яшчэ некалькі зніклі без вестак. Адна паводка адбылася ў горадзе Хілдэйл на паўднёвым захадзе штата, іншая — у адной з цяснінаў нацыянальнага парка “Заян”.
Ахвярамі стыхіі ў горадзе Хілдэйл сталі 12 чалавек, лёс яшчэ аднаго невядомы. Усе загінулыя — жанчыны і дзеці, самаму малодшаму з якіх было чатыры гады. Яны знаходзіліся ў двух аўтамабілях, якія былі знесеныя магутнымі плынямі і пайшлі пад ваду. Агулам у машынах было 16 чалавек, трое дзяцей змаглі ўратавацца.
У парку “Заян” група турыстаў трапіла пад ваду ў вузкім каньёне. Цела траіх знойдзеныя, чацвёра лічацца зніклымі без вестак, перадаюць замежныя СМІ.
Фота: REUTERS