У ЗША абмяркоўваюць скандал з сабакам Джо Байдэна, ён кусае ахоўнікаў

Аўчарка Джо Байдэна / АР

Аўчарка Джо Байдэна / АР

Аўчарка Джо Байдэна Каммандэр нападае на супрацоўнікаў Белага дома. Вядома прынамсі пра 10 выпадкаў, якія адбыліся ў перыяд з кастрычніка 2022 года па студзень 2023. Пра гэта піша АР. Аднаму афіцэру нават давялося звяртацца па дапамогу ў бальніцу.

Агенцтва адзначае, што гэта ўжо другі сабака Байдэна, які паводзіць сябе так агрэсіўна, у тым ліку кусае супрацоўнікаў Белага дома. Папярэднюю аўчарку Байдэнам прыйшлося адаслаць да сяброў у Дэлавэр, яна таксама кусалася. Каммандэр з'явіўся ў сям'і прэзідэнта ЗША ў снежні 2021 года. Сабаку Байдэну падарыў яго брат Джэймс.

Прадстаўніца першай лэдзі Джыл Байдэн патлумачыла гэтую сітуацыю наступным чынам: у Белым доме склалася "унікальнае і часта стрэсавае асяроддзе" для хатніх гадаванцаў. Яна таксама дадала, што сям'я Байдэнаў "працуе над тым, каб палепшыць гэтую сітуацыю для ўсіх".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі