Уда Дзіркшнайдэра схавалі ў аэрапорце “Мінск-2”
Уда Дзіркшнайдэра, легенду хэві-метала, сёння схавалі ў аэрапорце “Мінск-2”. Ён прыляцеў з Франкфурта і адразу ж быў атакаваны журналістамі. Аднак менеджэр Дзіркшнайдэра перарваў усе кантакты з прэсай і схаваў
музыку і яго каманду ад відэа- і фотакамер у будынку аэрапорту. Нейкі
час яны чакалі зручнага моманту, каб бесперашкодна з’ехаць у беларускую
сталіцу.
Паводле тэлеканала ОНТ, сам Уда Дзіркшнайдэр быў не супраць кантакта з прэсай, але паслухаўся менеджэра.
Нагадаем, апошні раз Дзіркшнайдэр наведваў Мінск у 2005 годзе з адроджаным на кароткі час гуртом Accept. Цяпер музыка прыехаў у Беларусь у рамках сусветнага турнэ ў падтрымку новага альбома Mastercutor.
3 снежня ў Палацы спорту адбудзецца канцэрт Уда Дзіркшнайдэра, нагадвае “Комсомольская правда в Беларуси”.