Украіна фармуе першыя ў свеце ўдарныя роты беспілотнікаў
Баец украінскай "Арміі дронаў" / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua/
Украіна фармуе першыя ў свеце ўдарныя роты беспілотнікаў. Пра гэта паведамляе Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны.
Згаданыя падраздзяленні ствараюцца ў межах праекта "Армія дронаў". Яго ўхваліў галоўнакамандуючы Валерый Залужны. Створаны каардынацыйны штаб, у якім працуюць прадстаўнікі Генштаба і шэрагу міністэрстваў. Стаіць задача аператыўнага правядзення рэформаў, якія дазволяць "маштабаваць вытворчасць БПЛА, каб забяспечыць імі сілы абароны Украіны".
"Ужо адабраныя самыя прафесійныя вайскоўцы, якія ўзначаляць ударныя роты, — паведамляе Генштаб. — Кожная з іх атрымае дроны і боепрыпасы, Starlink і іншае неабходнае абсталяванне".
Пра ўкраінскі праект "Армія дронаў" стала вядома летам 2022-га, калі на яго пачалі збіраць сродкі і навучаць аператараў. Тады было заяўлена, што стаіць задача "усю лінію фронту шырынёй каля 2470 км закрыць дронамі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.