Украіна перадала ЗША спіс аб'ектаў, якія хоча атакаваць дальнабойнай зброяй

Рустэм Умераў

Рустэм Умераў / www.epravda.com.ua

Украіна перадала ЗША спіс аб’ектаў на тэрыторыі Расіі, якія хацела б атакаваць дальнабойнай амерыканскай зброяй. Белы дом цяпер разглядае гэты запыт, расказаў украінскі міністр абароны Рустэм Умераў.

Тым часам уночы невядомы дрон атакаваў Маскоўскі НПЗ. У гарадской адміністрацыі сцвярджаюць, што пашкоджанае толькі тэхнічнае памяшканне. Аднак мяркуючы па відэа з месца падзеяў, агнём ахопленыя асноўныя збудаванні завода.

Улетку атакі на расійскую паліўную інфраструктуру адбываюцца заўважна часцей. З апошніх былі атакаваныя найбуйнейшы ў Расіі Омскі НПЗ і некалькі нафтабазаў на поўдні краіны. Пажары на іх не атрымліваецца патушыць па некалькі дзён, а нанесеныя страты ацэньваюцца ў сотні мільёнаў долараў і скарачаюць магчымасці Расіі весці вайну.

Крэмль жа імкнецца знішчыць энергетычную інфраструктуру Украіны, каб пакінуць яе без цяпла і электрычнасці перад халоднай зімом

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі