Украіна пяройдзе на "зімовы час" у нядзелю

Краіна штогод пераводзіць гадзіннікі ў апошнюю нядзелю кастрычніка
Краіна штогод пераводзіць гадзіннікі ў апошнюю нядзелю кастрычніка

У ноч на нядзелю, 31 кастрычніка, Украіна пяройдзе на "зімовы час" — гадзіннікі перавядуць на адну гадзіну назад, паведамляе "Інтэрфакс-Украіна".

Краіна штогод пераводзіць гадзіннікі ў апошнюю нядзелю кастрычніка ў 4.00 на адну гадзіну назад. Пры гэтым у апошнюю нядзелю сакавіка ў 3.00 гадзіннікі пераводзяцца на "летні час" — на адну гадзіну наперад.

Разам з тым Вярхоўная Рада вернецца да разгляду законапраекта аб адмове ад пераходу на "летні час" зімой.

Як паведамляла Еўрарадыё, Мінтранс Літвы папрасіў Еўрасаюз адмовіцца ад пераходу на зімовы і летні час. Сярод прычын, чаму Літва прапануе адмовіцца ад пераводу гадзіннікаў, названы негатыўны ўплыў сезонных зменаў на здароўе чалавека.

Беларусь адмовілася ад сезоннага пераводу гадзіннікаў з восені 2011 года ўслед за Расіяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі