Украіна ўзвяла 1000 км абарончых рубяжоў вакол Кіева на выпадак атакі з Беларусі

Аляксандр Паўлюк / stopcor.org
Аляксандр Паўлюк / stopcor.org

На мяжы з Беларуссю ўкраінскія войскі стварылі магутную групоўку, каб абараніць Кіеў у выпадку новай атакі з тэрыторыі нашай краіны.

"Кіеўская вобласць даволі моцна падрыхтавалася да магчымага новага наступу. Гэта некалькі рубяжоў вакол Кіева агульнай працягласцю каля 1000 км, дзе на аснове фартыфікацыйных пазіцый доўгатэрміновых абаронных збудаванняў створана магутная сістэма абароны, і так проста прайсці будзе немагчыма",заяўляе камандуючы групоўкай сіл і сродкаў абароны Кіева генерал-лейтэнант Аляксандр Паўлюк у інтэрв'ю РБК-Украіна.

Уся мяжа з Беларуссю, па яго словах, цяпер уяўляе суцэльныя завалы і мінныя палі. Прайсці іх будзе вельмі. Да таго ж украінскія вайскоўцы загадзя спланавалі агонь артылерыі, дзеянні снайперскіх і мабільных агнявых груп.

Паўлюк запэўнівае, што войскі не плануюць прапусціць праціўніка праз мяжу.

На тэрыторыі Беларусі цяпер знаходзіцца каля 10 тысяч расійскіх вайскоўцаў. Гэта ў разы менш, чым было перад пачаткам расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі