Украінцы кажуць пра 51 ахвяру ад расійскага ракетнага ўдару па Харкаўшчыне
Пасля расійскага ракетнага ўдару па Харкаўскай вобласці
Як мінімум 49 чалавек загінулі ў вёсцы Граза Купянскага раёна Харкаўскай вобласці ад расійскага ракетнага абстрэлу. Пра гэта паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінягубаў.
Удар быў нанесены каля 13:15. Ракета пацэліла ў краму-кавярню, дзе ў той час было шмат людзей.
Ратавальнікі дасталі з-пад завалаў целы 49 загінулых, у тым ліку шасцігадовага хлопчыка. Пазней колькасць ахвяраў вырасла да 51 чалавека.
Яшчэ сем чалавек атрымалі раненні. Ім дапамагаюць медыкі.
Выратавальныя работы на месцы працягваюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.