Украіне не патрэбная дапамога Беларусі ў арганізацыі выбараў на Данбасе

Украіне не патрэбная дапамога Беларусі ў арганізацыі выбараў на Данбасе

Украіне не патрэбная дапамога Беларусі ў арганізацыі выбараў на Данбасе. Пра гэта ў Мінску заявіў міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін. Ён удзельнічаў у пасяджэнні міністраў замежных спраў Украіны, Расіі, Германіі і Францыі, так званай "нармандскай чацвёркі”. Клімкін адзначыў, што дапамогу ў арганізацыі выбараў і назірання за імі аказвае Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ. А віцэ-спікер Вярхоўнай Рады Украіны Ірына Герашчанка сказала, што яе краіна ў стане самастойна правесці выбары на сваёй тэрыторыі ў любым рэгіёне.

Як вядома, 17 лістапада на прэс-канферэнцыі для расійскіх журналістаў у Мінску Аляксандр Лукашэнка заявіў, што наша краіна гатовая выканаць "любую ролю" ва ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе. У тым ліку і ў арганізацыі мясцовых выбараў. "Калі вы хочаце, каб гэтыя 400 кіламетраў межаў паміж Данбасам і Расіяй, паміж Украінай і Расіяй на гэтым этапе трэба закрыць, навесці парадак, — калі ласка, мы гэта зробім. Калі вы гэтага хочаце", — казаў Лукашэнка. Аказалася, што такая дапамога Украіне не патрэбная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі