Украінку хочуць дэпартаваць з Беларусі за пратэсты і "экстрэмісцкія" падпіскі

Украінка, якую хочуць дэпартаваць, і яе муж / тг-канал сілавікоў
Украінка, якую хочуць дэпартаваць, і яе муж / тг-канал сілавікоў

Беларускія ўлады плануюць дэпартаваць украінку, паведамляе "Медыязона". Раней жанчыну каралі за ўдзел у пратэстах (артыкул 23.34 КаАП), а цяпер зноў затрымалі за падпіску на так званыя "экстрэмісцкія" тэлеграм-каналы. Відэа з ёй з'явілася ў тг-канале сілавікоў.

На камеру жанчына кажа, што пасля першага пакарання яе папярэджвалі пра адказнасць за паўторнае парушэнне. "Я грамадзянка Украіны, і цяпер будзе вырашацца пытанне пра маю дэпартацыю на радзіму", — дадае яна.

Паведамляецца, што разам з украінкай затрымалі і яе мужа. Па якім артыкуле затрымалі яго і ці пагражае яму дэпартацыя, невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі