Украінская "Армія дронаў" атрымала першыя 20 беспілотнікаў Warmate

Украінская "Армія дронаў" атрымала першыя 20 беспілотнікаў Warmate

Украінская "Армія дронаў" атрымала першыя 20 беспілотнікаў Warmate. Яны былі набытыя на ахвяраванні, піша ў Facebook віцэ-прэм'ер, міністр лічбавай трансфармацыі Украіны Міхайла Фёдараў.

Гэтыя дроны ўжо перадалі на фронт ва Узброеныя сілы Украіны. Яшчэ 20 Warmate трапяць туды на працягу верасня.

Беспілотнікі Warmate выяўляюць і наносяць удары па тэхніцы з лёгкай бранёй, сродках супрацьпаветранай абароны, радыёэлектроннай барацьбы і выведкі. Поўная падрыхтоўка да выканання задач у палявых умовах доўжыцца не больш за 10 хвілін.

Warmate выкарыстоўваюць некаторыя краіны NATO (напрыклад, Польшча). На дронах украінцы пакінулі пасланні расіянам: "За Марыупаль і за Бучу", "Квіток на канцэрт Кабзона".

"Армія дронаў" — гэта сумесны праект міністэрства лічбавай трансфармацыі з Генштабам украінскіх Узброеных сіл і фандрэйзінгавай платформай United24.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі