Украінская разведка даведалася, што Расія замовіла ў Ірана 2400 дронаў-камікадзэ

Захоплены ўкраінцамі іранскі дрон / t.me/AFUStratCom
Захоплены ўкраінцамі іранскі дрон / t.me/AFUStratCom

Украінская разведка даведалася, што Расія замовіла ў Ірана 2400 дронаў-камікадзэ Shahed. Пра гэта ў аўторак заявіў на анлайн-саміце лідараў G7 украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Гэта быў адзін з яго аргументаў да просьбы дапамагчы Украіне ўзмацніць супрацьпаветраную абарону. І заходнія партнёры такую дапамогу абяцаюць.

"Важна, каб у нас была дастатковая колькасць ракет для СПА і СРА, і каб яны былі інтэграваныя з нашымі сістэмамі абароны", — гаварыў Зяленскі.

ЗША пацвердзілі інфармацыю аб пастаўках у РФ іранскіх беспілотнікаў у канцы лета. Іранскія дроны-камікадзэ актыўна выкарыстоўваюцца Расіяй супраць Украіны з верасня (расіяне іх назвалі "Герань-2"). Яны сталі "галаўным болем" для УСУ. Украінскія сілы супрацьпаветранай абароны збіваюць толькі іх частку, іншыя наносяць удары па вайсковых аб'ектах і па грамадзянскай інфраструктуры. Генштаб УСУ заявіў, што іранскія дроны-камікадзэ запускалі і з тэрыторыі РБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі