Крывавы Лукашэнка — на вокладцы ўкраінскага часопіса "НВ"

Крывавы Лукашэнка — на вокладцы ўкраінскага часопіса "НВ"

Украінскі часопіс "НВ" выйшаў з партрэтам Аляксандра Лукашэнкі ў вобразе вампіра. 

Галоўны рэдактар выдання Віталь Сыч напісаў у Фэйсбуку, што да такога рашэння рэдакцыя прыйшла пасля новых прызнанняў пра зніклых апанентаў беларускага кіраўніка. Гаворка пра інтэрв'ю былога спецназаўца Юрыя Гараўскага на DW, які заявіў, што служыў у Спецыяльным атрадзе хуткага рэагавання (САХР). Ён прызнаўся, што быў удзельнікам "эскадрона смерці". 

"Гараўскі — не першы, хто загаварыў. Да гэтага былі і іншыя чыноўнікі і байцы САХРу. Усім ім прыйшлося з Беларусі з'ехаць. Мы ўспомнілі ў сваім артыкуле іх усіх, пагаварылі з беларускімі праваабаронцамі і апазіцыянерамі, прадстаўнікамі сем'яў зніклых людзей, пагутарылі з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі Святланай Алексіевіч і галоўным рэдактарам Хартыі'97 Наталляй Радзінай, якой самой давялося правесці ў СІЗА некалькі месяцаў", — напісаў Сыч.

Крывавы Лукашэнка — на вокладцы ўкраінскага часопіса "НВ"
Вокладка часопіса "НВ"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі