Украінскія памежнікі не чакаюць наступу з Беларусі

Беларуска-ўкраінская мяжа / Vasyatka1, Вікіпедыя
Беларуска-ўкраінская мяжа / Vasyatka1, Вікіпедыя

Украінскія памежнікі не баяцца паўторнага наступу з боку Беларусі, бо ў Расіі няма дастатковых сіл на тэрыторыі нашай краіны.

— Сітуацыя на мяжы з Беларуссю на сённяшні дзень застаецца цалкам кантраляванай. Падпадзелы, што ўзмацняюць гэты кірунак, умацавалі максімальна, каб не дапусціць паўторнага ўварвання ці папярэдзіць якія-небудзь правакацыі, — сказаў у эфіры ўкраінскага тэлемарафону прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка. Яго словы прыводзіць выданне "Суспильне".

Ён дадаў, што яшчэ некалькі месяцаў таму ў расійскай групоўцы, якая знаходзілася на тэрыторыі Беларусі, можна было налічыць 10-11 тыс. чалавек. Цяпер лік расійскіх вайскоўцаў у Беларусі вельмі нязначны.

— Мы не бачым, каб уздоўж мяжы адбывалася якое-небудзь перасоўванне тэхнікі ці дадатковых сіл, — сказаў Дземчанка.

Паводле ягоны словаў, сітуацыя на беларуска-ўкраінскай мяжы "цалкам кантраляваная".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі