Украінскія журналісты паразмаўлялі з людзьмі, якія засталіся ў Суджы
Журналістка hromadske Дыяна Буцко ў горадзе Суджа Курскай вобласці
Журналістка hromadske Дыяна Буцко зрабіла рэпартаж з горада Суджа Курскай вобласці РФ, які занялі ўкраінскія войскі. Частка жыхароў раённага цэнтра засталіся і кажуць, што расійскія ўлады ім нават не прапанавалі эвакуацыю. Украінцы ім ужо раздавалі гуманітарную дапамогу.
У размовах з людзьмі ў Суджы высветлілася, што яны разумеюць украінскую мову, а некаторыя гавораць на "трасянцы" і ведаюць, што калісьці іх горад быў у складзе ўкраінскай Сумшчыны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.