Улад Бумага стаў уладальнікам "брыльянтавай кнопкі" YouTube

Улад Бумага стаў уладальнікам "брыльянтавай кнопкі" YouTube

Папулярны беларускі відэаблогер Улад Бумага атрымаў "брыльянтавую кнопку" ад YouTube. Сёлета ў чэрвені колькасць падпісчыкаў на яго канале склала 10 мільёнаў чалавек, а цяпер ужо дасягнула 10,8 млн.

Пра новае дасягненне Улад напісаў на сваёй старонцы Вконтакте. Ён таксама падзякаваў сваёй аўдыторыі і сказаў, што шчаслівы атрымаць узнагароду.

Уладу Бумазе 23 гады, ён жыве ў Мінску. Бумага — яго рэальнае прозвішча. Хлопец здымае ролікі, надзвычай папулярныя сярод падлеткаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі