Уладальнік "Кароны" купіў гандлёвы цэнтр "Е-Сіці" на Дзянісаўскай

Уладальнік "Кароны" купіў гандлёвы цэнтр "Е-Сіці" на Дзянісаўскай

Вялікі гандлёвы цэнтр "Е-Сіці" на вуліцы Дзянісаўскай у Мінску памяняў уладальніка. Як піша marketing.by, кампанія "Еўрагандаль" прадала яго кампаніі "Тытунь-Інвест", уладальніцы гандлёвай сеткі "Карона". 

Паводле звестак belretail.by, гандлёвы цэнтр быў прададзены за 43 мільёны долараў. 

Мяркуецца, што ў бліжэйшыя месяцы тут замест "Еўраопта" пачне працу гіпермаркет "Карона", а замест "ТэхнаПлюса" з'явіцца крама сеткі "5 элемент". 

"Е-сіці" на Дзянісаўскай быў адчынены напрыканцы 2014 года. Тут ёсць бясплатная паркоўка — як знешняя, так і падземная, у гандлёвую залу вядуць травалатары. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі