Уладальнікам залітых кватэр у доме з пано "Горад-будаўнік" выплацяць кампенсацыю
Дом з пано "Горад-будаўнік"
Уладальнікам пацярпелых кватэр у шматпавярховым доме з пано "Горад-будаўнік" выплацяць кампенсацыю. Пра гэта паведамілі ў Мінгарвыканкаме.
Нагадаем, у ноч на 1 лістапада ў доме на праспекце Незалежнасці, 143, корпус 1 на шостым паверсе прарвала трубу з кіпенем. Паведамлялася, што вада затапіла ўвесь дом, заліла электраправодку. Будынак давялося нават абясточыць, а жыхароў — эвакуяваць.
Цяпер у Мінгарвыканкаме кажуць, што пацярпелі толькі пяць кватэр. Пасля таго як памяшканні высахнуць, спецыялісты складуць "акты заліцця". На іх падставе і будуць разлічваць памер кампенсацыі. Камунальнікі прапануюць два варыянты: альбо выплаціць кампенсацыю грашыма, альбо, "калі нехта захоча, каб жыллёвая арганізацыя выканала рамонт, ён будзе зроблены". Пра гэта расказаў намеснік дырэктара ў эксплуатацыі жылфонду ЖКГ Першамайскага раёна Сяргей Шлыкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.