Улады Косава адклалі забарону на сербскія дакументы і нумары аўтамабіляў

Улады Косава адклалі забарону на сербскія дакументы і нумары аўтамабіляў

Канфлікт у Косаве адкладзены на месяц. 

Улады Косава адклалі ўвядзенне забаронаў на сербскія дакументы і нумары аўтамабіляў да 1 верасня. Таксама яны абавязаліся забяспечыць свабоду руху, калі сербы прыбяруць барыкады на дарогах на поўначы краю. 

Напярэдадні сітуацыя ў рэгіёне істотна абвастрылася. Планавалася, што з 1 жніўня грамадзянам Сербіі пры ўездзе ў Косава будзе неабходна атрымаць спецыяльную дэкларацыю на ўезд і выезд тэрмінам на тры месяцы. Кіроўцы на аўтамабілях з сербскімі нумарамі, як планавалася, будуць абавязаныя перааформіць іх на косаўскія, каб трапіць на тэрыторыю краіны.

Гэта выклікала абурэнне сербаў. На мяжы Сербіі і Косава сталі ўзводзіць барыкады. Косаўскі спецназ падцягнуўся да мяжы. Сербскае войска было прыведзенае ў стан павышанай баявой гатовасці. Міратворчы кантынгент NATO заявіў пра гатовасць пры неабходнасці спыніць гвалт. 

Тым часам прэзідэнт Косава В'ёса Асмані і прэм'ер Альбін Курці правялі перамовы з амбасадарам ЗША ў Прышціне. Пасля гэтага ўвядзенне забаронаў было адкладзенае на месяц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі