Улады прэзентавалі праект па мінскім мікрараёне Асмалоўка. Фотарэпартаж

Улады прэзентавалі праект па мінскім мікрараёне Асмалоўка. Фотарэпартаж

У панядзелак, 26 чэрвеня, улады прэзентавалі праект па мінскім мікрараёне Асмалоўка. Прысутнічаў кіраўнік Цэнтральнага раёна сталіцы Ігар Бузоўскі. Ён заявіў, што сёння адбываецца не абмеркаванне праекту, а толькі яго прэзентацыя, інфармаванне людзей. Праект быў распрацаваны тры гады таму. Паводле яго, двухпавярховыя дамы, пабудаваныя пасля Другой сусветнай вайны ў раёне вуліц Багдановіча, Кісялёва, Куйбышава, Камуністычнай збіраюцца знесці. На тым месцы мусяць быць пабудаваныя 5-6-павярховыя дамы з падземнымі аўтастаянкамі.

Апаненты ўладаў кажуць, што Асмалоўка — унікальны раён, які прываблівае турыстаў, нягледзячы на тое, што не з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. У яго абарону сабрана больш за 6 тысяч подпісаў. Дарэчы, на сённяшнім сходзе Бузоўскі адмовіўся каментаваць гэтую акцыю. Людзі выказвалі абурэнне планам зносу іх дамоў і пэўны час не давалі пачаць прэзентацыю. Іх хвалюе пытанне: што з імі будзе, дзе яны будуць жыць? Ігар Бузоўскі падкрэсліў: праект яшчэ не прыняты, яго могуць і адхіліць. Тым больш, што інвестара пакуль няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі