Уладзімір Макей: Гандляваць сувернітэтам нельга

Уладзімір Макей: Гандляваць сувернітэтам нельга

Уладзімір Макей чарговы раз выказаўся пра ўдзел Беларусі ў інтэграцыйных аб’яднаннях і важнасць захоўвання сувернітэту краіны, паведамляе БЕЛТА. Міністр замежных справаў мяркуе, што абодва працэсы можна сумяшчаць.

"Нядаўна мы сустракаліся з маімі калегамі еўрапейскіх дзяржаў — міністрамі замежных спраў Аўстрыі, Венгрыі, і я цікавіўся іх меркаваннем на гэты конт. І, як мне здаецца, ёсць адназначнае выразнае разуменне адносна таго, што сёння, у турбулентную эпоху, выжыць адной дзяржаве самастойна немагчыма, — сказаў міністр. — Асабліва невялікім і сярэднім дзяржавам, асабліва тым, якія не маюць магутных фінансавых рэсурсаў, вялікіх залежаў карысных выкапняў. Таму ёсць агульнае разуменне, што важна ўдзельнічаць у інтэграцыйных структурах, якія б прыносілі нейкія палітычныя, эканамічныя дывідэнды дзяржаве ".

Пры гэтым Макей падкрэслівае, што ні ў якім разе нельга гандляваць сваім сувернітэтам. Маўляў, цяпер мала хто гаворыць пра сяброўскія ці братэрскія адносінамі паміж краінамі. Перад усім трэба дбаць пра абарону нацыянальных інтарэсаў.

“Беларусь як невялікая, сярэдняя па памерах еўрапейская дзяржава павінна таксама думаць, як нам абараніць, адстаяць свае інтарэсы, не толькі захаваць, але і ўмацаваць нашы суверэнітэт і незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць", — мяркуе кіраўнік МЗС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі