Уладзімір Зяленскі нечакана наведаў Бахмут
Уладзімір Зяленскі / прэс-служба прэзідэнта Украіны, ілюстрацыйнае фота
20 снежня Уладзімір Зяленскі з неанансаваным візітам наведаў прыфрантавы горад Бахмут у Данецкай вобласці, перадае hromadske.ua.
"Ён сапраўды там быў. І ўжо, мабыць, адбыў. Але пакуль з меркаванняў бяспекі мы ўстрымаемся ад каментароў", — заявіў прэс-сакратар офіса прэзідэнта Сяргей Нікіфараў.
Расіяне спрабуюць узяць Бахмут ужо некалькі месяцаў. Горад кожны дзень абстрэльваюць.
Зяленскі неаднаразова наведваў перадавыя пазіцыі на фронце. Раней ён прыязджаў на пазіцыі ў Харкаўскай, Запарожскай, Днепрапятроўскай, Данецкай і Луганскай абласцях. Таксама ён наведаў Херсон у адзін з першых дзён паcля яго вызвалення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.