Уладзімір Зяленскі прыляцеў у Брусель на саміт Еўрасаюза

Урсула фон дэр Ляен і Шарль Мішэль сустракаюць Уладзіміра Зяленскага і Эмануэля Макрона / https://twitter.com/vonderleyen
Урсула фон дэр Ляен і Шарль Мішэль сустракаюць Уладзіміра Зяленскага і Эмануэля Макрона / https://twitter.com/vonderleyen

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыляцеў у Брусель на саміт Еўрасаюза. У аэрапорце яго і прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона сустракалі кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен і прэзідэнт Еўрасавета Шарль Мішэль.

Напярэдадні Зяленскі наведаў Вялікабрытанію і Францыю. Галоўнай тэмай яго паслання Захаду з'яўляецца пытанне паставак Украіне баявых самалётаў. Чакаецца, што ў сваёй прамове ў Еўрапарламенце Уладзімір Зяленскі закране не толькі тэму паставак узбраенняў, але і перспектывы найхутчэйшага ўступлення Украіны ў ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі