Уначы беспілотнікі атакавалі расійскі Ліпецк: гарэў вайсковы аэрадром

Выбух і пажар у раёне Ліпецка

Выбух і пажар у раёне Ліпецка / t.me/astrapress

У ноч на 9 жніўня беспілотнікі масава атакавалі расійскі Ліпецк. Мясцовыя ўлады абвясцілі рэжым надзвычайнага становішча ў Ліпецкай акрузе і эвакуіравалі мясцовых жыхароў, паведамляе hromadske.ua.

Губернатар Ліпецкай вобласці заявіў пра дэтанацыю выбухованебяспечных аб'ектаў, удалечыні ад грамадзянскіх будынкаў. Мясцовыя жыхары казалі пра агонь у раёне вайсковага аэрадрома Ліпецка, дзе маглі дэтанаваць боепрыпасы.

Губернатар абвясціў пра рэжым надзвычайнай сітуацыі каля Ліпецкай муніцыпальнай акругі — для ліквідацыі наступстваў выбухаў. Было вырашана эвакуяваць жыхароў населеных пунктаў Капцовыя Хутары, Фёдараўка, Якаўля, Тынкаўка. У зону эвакуацыі трапляюць агулам 416 дамоў. Частка мясцовых жыхароў вырашыла застацца дома і схавацца ў падвалах, астатніх вывозяць аўтобусамі.

У горадзе Ліпецку і Ліпецкай акрузе часова спынены рух пасажырскага транспарту.

Паведамляецца таксама, што ў выніку падзення дрона пашкоджаны аб'ект энергетычнай інфраструктуры, парушана электразабеспячэнне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі