Уначы Кіеў масава атакавалі балістычнымі і крылатымі ракетамі

Наступствы ракетнай атакі на Кіеў

Наступствы ракетнай атакі на Кіеў / ДСНС Кіева

Пад раніцу 21 сакавіка расійскія войскі нанеслі па Кіеве масавы ракетны ўдар — атакавалі балістычнымі і крылатымі ракетамі. У выніку ў горадзе ёсць пашкоджанні і пацярпелыя, піша hromadske.ua са спасылкай на сталічную ваенную адміністрацыю.

Супрацьпаветраная абарона збіла ў Кіеве і блізу яго каля 30 расійскіх ракет. У выніку ўдару ў Шаўчэнкаўскім раёне ўкраінскай сталіцы пашкоджаны шматпавярховік. У Падольскім раёне абломкі ракеты ўпалі на тэрыторыю нежылой забудовы і на дах жылога дома, які загарэўся.

Кіраўнік Кіева Віталь Клічко заявіў пра дзесяць пацярпелых. Дваіх з іх шпіталізавалі, іншым аказалі дапамогу на месцы.

Гэта першая ракетная атака на Кіеў за апошнія 44 дні. Перад гэтым украінскую сталіцу абстрэльвалі 7 лютага, тады загінулі чатыры чалавекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі