Уначы мігранты, якія прарываліся з Беларусі, кідалі ў польскую паліцыю камяні

Уначы мігранты, якія прарываліся з Беларусі, кідалі ў польскую паліцыю камяні

Уначы 14 лістапада мігранты, якія прарываліся з Беларусі, кідалі ў польскую паліцыю камяні. Адзін з камянёў трапіў у шлем паліцэйскага, іншы пашкодзіў аўтамабіль. Паліцэйскія былі атакаваны каля Клюкавічаў. Менавіта там камень пашкодзіў шлем паліцэйскага.

Польскія памежнікі паведамляюць, што другая спроба сілавога прарыву мяжы адбылася каля Дубічаў Царкоўных. Агулам за апошнія суткі 223 мігрантаў развярнулі назад, у Беларусь.

А Мінабароны Польшчы сцвярджае, што каля Шудзілава "супрацоўнікі беларускіх службаў двойчы закідвалі польскіх салдат камянямі". Мігранты закідвалі вайскоўцаў абломкамі бетона. Ніхто не пацярпеў.

Польшча разаслала мігрантам СМС з папярэджаннем на англійскай мове не верыць чуткам. Напярэдадні сярод іх пашырылася інфармацыя, што 15 лістапада Польшча нібыта адкрые мяжу, і мігрантаў прапусцяць у Германію. Гэтую інфармацыю таксама падхапілі беларускія і расійскія прапагандысты. Аднак улады Польшчы гэта абверглі і назвалі правакацыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі