Уночы ў Афінах адбыліся вулічныя хваляванні (відэа)
Дзесяткі тысяч людзей вышлі на вуліцы Афінаў уночы з 7 на 8 траўня. Яны выступалі супраць антыкрызісных захадаў урада. Напярэдадні дэпутаты ўхвалілі рашэнне зрэзаць заробкі і пенсіі. Людзі білі вітрыны, падпальвалі смецце. Каб разагнаць дэманстрантаў, паліцыя ўжыла слёзаточны газ.