Унутраныя войскі МУС Беларусі чакаюць навабранцаў са сваімі аўчаркамі
Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі зацікаўленыя ў тым, каб прызыўнікі прыходзілі на тэрміновую службу са сваімі сабакамі службовых парод.
Для службы ва ўнутраных войсках прыярытэтнай лічыцца нямецкая аўчарка. Гэтая парода лёгка паддаецца дрэсіроўцы, яна цягавітая і разумная. Аптымальны век сабакі, з якім гатовыя ўзяць на службу навабранца, — ад 8 месяцаў да 8 гадоў. Пасля службы сабаку можна забраць дадому.
Цяпер на службе ва ўнутраных войсках выкарыстоўваюць нямецкіх аўчарак, ратвейлераў, спаніэляў і лабрадораў. Аўчаркі і ратвейлеры выкарыстоўваюцца пры нясенні патрульна-паставой службы, спаніэлі і лабрадоры — для пошуку наркотыкаў і выбуховых рэчываў.
"Інтэрфакс"