Урад не плануе адмяняць абмежаванні на выезд з Беларусі
Саўмін не плануе адмяняць абмежаванні на выезд з Беларусі наземным транспартам. Пра гэта выданню Office Life паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Між тым СААЗ рэкамендуе краінам адмяніць або аслабіць абмежаванні на міжнародныя паездкі.
Правілы выезду з Беларусі былі змененыя ў жніўні 2021 года. Беларусам дазволілі выязджаць з краіны наземным транспартам адзін раз у тры месяцы замест разу ў паўгода, як было першапачаткова. Прычым па-ранейшаму для выезду патрабуюцца падставы: вучоба/праца за мяжой альбо дакумент, які пацвярджае права на пастаяннае ці часовае пражыванне за мяжой, выезд на лячэнне/аздараўленне ды інш.
Пад абмежаванні трапілі і замежныя грамадзяне з відам на жыхарства ў Беларусі.
У выніку звычайныя грамадзяне могуць без асаблівых перашкодаў выехаць толькі ў Расію.
Выключэнне зробленае для дыпламатаў, супрацоўнікаў спецсувязі, чальцоў афіцыйных дэлегацый, членаў экіпажаў самалётаў і г.д.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.