Ураган "Герварт" выкінуў на бераг танкер з палівам

Фота: Reuters
Фота: Reuters

Шэсць чалавек загінулі з-за ўрагану "Герварт", які абрынуўся на цэнтральную Еўропу. Стыхія бушуе адразу ў пяці краінах: Чэхіі, Славакіі, Нямеччыне, Аўстрыі і Польшчы.

У Чэхіі і Польшчы без электраэнергіі апынуліся тысячы чалавек. Часткова перапыненае чыгуначнае спалучэнне. У нямецкім чыгуначным канцэрне Deutsche Bahn паведамілі, што стыхія нанесла значны ўрон на шэрагу ключавых маршрутаў.

Дакладная колькасць загінулых пакуль невядомая. У Польшчы, Чэхіі і Германіі ахвярамі ўрагану сталі як мінімум па два чалавекі. На поўначы Польшчы загінуў кіроўца аўтамабіля, які ўрэзаўся ў дрэва, паваленае на праезную частку. Яшчэ адзін чалавек загінуў у паўднёва-заходняй частцы краіны пасля таго, як на яго машыну звалілася дрэва. Пасажыр, які ехаў з ім, шпіталізаваны.

Ураган "Герварт" выбросил на берег танкер с топливом
Фота: Reuters

У Чэхіі ў выніку падзення дрэваў загінулі мужчына і жанчына. Дакладная колькасць пацярпелых не паведамляецца.

У Берліне ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. На адну з нямецкіх выспаў на поўначы краіны выкінула 225-метровы танкер Glory Amsterdam. На яго борце знаходзіцца 1,8 тысяч тон дызельнага паліва і 140 тон карабельнага паліва. Праводзіцца выратавальная аперацыя — для пошуку уцечак гаручага задзейнічаны самалёт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі