Усаў: барацьба з рускім светам і будаўніцтва свету свайго — наша ідэя сёння
28 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — кіраўнік варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктар палітычных навук Павел Усаў.
Сёння для беларусаў два галоўныя словы, у якіх змяшчаецца наша нацыянальная ідэя, гэта — барацьба і будаўніцтва. І ў нашым выпадку адно без другога немагчымае, адно ідзе побач з другім. Барацьба з універсальным ідэалагічны і палітычным злом, якім для беларусаў і Беларусі ёсць “рускі свет”, ужо распачатая. А далей нам трэба будзе пачаць будаваць свой беларускі свет, перакананы Павел Усаў.
Пра тое, чаму сёння менавіта “рускі свет” з’яўляецца для нас галоўнай пагрозай, як у гэтай барацьбе дапамогуць мова і веданне сваіх гісторыі ды культуры, якім мусіць быць “свет беларускі”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Усавым.
Замовіць кнігу “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.