Усе амерыканскія РСЗА HIMARS ва Украіне цэлыя — міністр абароны Рэзнікаў

РСЗА HIMARS / facebook.com/GeneralStaff.ua
РСЗА HIMARS / facebook.com/GeneralStaff.ua

Ніводная з перададзеных ЗША дальнабойных установак HIMARS не страчаная ў баях з расійскімі войскамі, заявіў міністр абароны Аляксей Рэзнікаў у інтэрв'ю "Голасу Амерыкі". 

"Калі вы чытаеце расійскія СМІ, што салдат Іваноў з "Калашнікавым" уварваўся і ўбачыў грузавік, (а потым) знішчыў аўтаматам адначасова 20 HIMARS, можаце проста пасмяяцца. Гэта глупства, такая прапаганда", — сказаў Рэзнікаў.

Напярэдадні міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу чарговы раз заявіў, што рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS і дальнабойныя гаўбіцы, якія пастаўляе Украіне ЗША, "істотнага ўплыву на сітуацыю не аказваюць" і "перамолваюцца ў баях". У пачатку жніўня ён таксама казаў, што расійскія вайскоўцы падчас спецаперацыі ва Украіне знішчылі шэсць пускавых установак і звыш 200 ракет HIMARS, 33 амерыканскія гаўбіцы М777 і пяць пускавых установак супрацькарабельнага ракетнага комплексу Harpoon. У Пентагоне на наступны дзень абверглі гэтае сцверджанне. Прадстаўнік Пентагона Тод Брэсейл заявіў, што Узброеныя сілы Украіны (УСУ) выкарыстоўваюць "з дзівоснай дакладнасцю і эфектыўнасцю кожную з цалкам правераных высокадакладных ракетных сістэм".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі