Усе краіны-чальцы NATO выказаліся за ўступленне Украіны ў Альянс
Усе саюзнікі ў NATO пагадзіліся з тым, што Украіна ў канчатковым выніку зробіцца чальцом Альянса, але цяпер асноўная ўвага павінна быць нададзеная забеспячэнню перамогі ў вайне. Пра гэта заявіў у пятніцу генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг перад сустрэчай кантактнай групы па абароне Украіны на авіябазе Рамштайн у Германіі. Яго словы прыводзіць Reuters.
Столтэнберг таксама сказаў, што пасля заканчэння вайны ў Кіева павінны быць "сродкі стрымлівання для прадухілення новых нападаў".
Сёння ў Германіі ў рамках чарговага пасяджэння групы "Рамштайн" будуць абмяркоўваць пытанні пра ўзмацненне сістэмы супрацьпаветранай абароны (СПА) Украіны, а таксама пытанне пра магчымае прадастаўленне Украіне баявой авіяцыі. Перад пачаткам пасяджэння адбылася сустрэча ўкраінскага міністра абароны Аляксея Рэзнікава з амерыканскім калегам Лойдам Осцінам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.