Усе квіткі на матч Беларусь — Іспанія прададзеныя
У касах "Барысаў-Арэны" кажуць, што звяртацца да іх ужо бессэнсоўна.
Квіткоў на матч футбольных зборных Беларусі і Іспаніі не засталося. У касы "Барысаў-Арэны" звяртацца ўжо бессэнсоўна. Вось што паведамілі там Еўрарадыё ў другой палове дня 9 чэрвеня:
"Добры дзень. Каса "Барысаў-Арэна". Квіткоў няма! Скончыліся!".
Дарэчы, на сайце білетнага аператара ticketpro квіткі на матч таксама адсутнічаюць.
Нагадаем, матч адбору Еўра-2016 паміж зборнымі Беларусі і Іспаніі пройдзе на "Барысаў-Арэне" 14 чэрвеня, пачатак у 21.45. Яе ўмяшчальнасць — 13 121 чалавек.
У гасцях у лістападзе мінулага года нашыя футбалісты прайгралі зборнай Іспаніі з лікам 0:3.
Хацкевіч: Галоўнае, каб пасля іспанцаў не было ціску ад Лукашэнкі
У групе С кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы лідыруе Славакія — 15 ачкоў, Іспанія на другім месцы — 12, Украіна — 9, Беларусь — 4, Македонія — 3, Люксембург — 1 ачко.
Фота з сацыяльных сетак.