Усе сённяшнія прызначэнні, якія ўзгадніў Лукашэнка

Усе сённяшнія прызначэнні, якія ўзгадніў Лукашэнка

У панядзелак кіраўнік дзяржавы займаўся кадравымі пытаннямі. Валянцін Рыбакоў стаў пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Аляксандр Барауля будзе працаваць намеснікам міністра спорту і турызму, Аляксандр Корбут — намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Андрэй Дапкюнас — намеснікам міністра замежных спраў.

Уладзімір Бялоў прызначаны старшынёй Ганцавіцкага райвыканкама, Аляксандр Дарашэнка — Драгічынскага райвыканкама, Дзмітрый Рубан — Хоцімскага райвыканкама, Павел Налівайка — Асіповіцкага райвыканкама, Алег Паскробка — Салігорскага райвыканкама, Андрэй Булаўкін — Бешанковіцкага райвыканкама. Аляксандр Пазняк, былы памочнік кіраўніка дзяржавы, інспектар па Віцебскай вобласці, ачоліў Аршанскі райвыканкам. Ён змяніў на гэтай пасадзе Леаніда Пянькоўскага, які трапіў у скандальную гісторыю ў траўні 2017-га. Алег Мацкевіч стаў першым намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама.

Анатоль Капскі больш не генеральны дырэктар ААТ “БАТЭ” (Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання). На гэтую пасаду прызначаны Аляксандр Марчанка, які працаваў дырэктарам па прамыслова-тэхнічнай палітыцы і развіццю. Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне гендырэктара ААТ “Віцязь” Генадзя Азарава, гендырэктара Мінскага завода шасцерняў Сяргея Пацкевіча, гендырэктарам ААТ “МПОВТ” Анатоля Марцуля.

Членам Віцебскага аблвыканкама стаў Іван Кубракоў, членам Мінгарвыканкама — Сяргей Клішэвіч, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі