Усе вашыя бандэролі з Еўропы будуць адкрываць і шукаць там дроны

Дрон

Дрон / pixabay

Усе бандэролі і пасылкі, якія адпраўляюць беларусам фізасобы з краін ЕС, будуць правяраць, піша Office Life са спасылкай на Дзяржпамежкамітэт. Цяпер распрацоўваецца праект, у якім прапішуць парадак такога кантролю.

Праз праверку бандэроляў плануецца стварыць механізм, які б перашкаджаў фізічным асобам купляць беспілотнікі, а таксама камплектуючыя для іх рамонту і зборкі.

Гэта звязана з указам "Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў". Ён быў падпісаны ў верасні. Гэтым указам беларусам забаранілі ўвозіць і вырабляць дроны. А праз паўгода з моманту апублікавання ўказа – гэта значыць, у лютым 2024 года – захоўванне дронаў таксама будзе забаронена. Мяркуецца, што да гэтага часу беларусы павінны пазбавіцца сваіх беспілотнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі