УСУ пацвердзілі, што ўкраінскія падраздзяленні пакінулі Вуглядар
Вуглядар у руінах
УСУ пацвердзілі, што ўкраінскія падраздзяленні пакінулі Вуглядар у Данецкай вобласці. Горад акупаваны расійскімі войскамі.
У Аператыўна-стратэгічнай групоўцы войскаў "Хорціца" адзначылі, што расіяне намагаліся акружыць горад, выкарыстоўвалі рэзервы для ўдараў з флангаў. "З мэтай захавання асабістага складу і баявой тэхнікі" ўкраінскіх байцоў адвялі на іншую лінію абароны.
У пачатку 2000-х ва Углядары было каля 17 тысяч жыхароў. У 2023-м заставалася каля сотні.
Баі за Вуглядар працягваліся са жніўня 2022 года. Штурмы пачаліся восенню таго года. Толькі ў студзені-лютым 2023-га расіяне страцілі ў баях сотні адзінак танкаў і бронетэхнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.