Ва Украіне пацвердзілі гібель на мяжы з Беларуссю вайскоўца

Сяргей Панасюк / suspilne.media
Сяргей Панасюк / suspilne.media

Ва Украіне пацвердзілі гібель на мяжы з Беларуссю вайскоўца, піша suspilne.media. 33-гадовы баец тэрабароны Валыні Сяргей Панасюк выконваў "баявое заданне". 26 лютага яго пахавалі ў вёсцы Сільце каля Ратна, распавёў прэс-сакратар брыгады тэрытарыяльнай абароны Валыні Сяргей Камінскі. Паводле яго слоў, абставіны гібелі Панасюка высвятляюцца. "Следства вядуць праваахоўныя органы, таксама праводзіцца службовае расследаванне адпаведнымі падраздзяленнямі брыгады", — дадаў Камінскі.

Якое "баявое заданне" выконваў баец, невядома. Пра яго гібель стала вядома напярэдадні з неафіцыйных украінскіх крыніц. Нібыта стралялі невядомыя асобы з боку Беларусі. Дзяржаўны памежны камітэт РБ заявіў, што 25 лютага ніякай перастрэлкі на беларуска-ўкраінскай мяжы не было.

У Нацпаліцыі кажуць, што расследуецца "наўмыснае забойства". "Дакладна вядома, што стрэлы здзяйсняліся не з боку Беларусі", — кажа інспектарка сектару камунікацыі Нацпаліцыі вобласці Марына Балдзіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі