Ва Украіне паведамілі пра атаку з боку беларускіх хакераў
Хакер, ілюстрацыйнае фота
Пра атаку беларускіх хакераў на органы мясцовага самакіравання заявілі ва Украіне.
Група CERT-UA паведамляе, што хакераў цікавяць звесткі пра фінансава-эканамічныя паказчыкі, падаткаабкладанне, рэформу органаў мясцовага самакіравання.
"Урадавая група рэагавання CERT-UA зафіксавала ўсплёск актыўнасці беларускай хакерскай групоўкі UAC-0057 у перыяд з 12 па 18 ліпеня. Зламыснікі выкарыстоўвалі тыповую камбінацыю шкоднаснага ПА PICASSOLOADER і бэкдора Cobalt Strike Beacon, рассылаючы фальшывыя дакументы са шкоднаснымі макрасамі", — гаворыцца ў паведамленні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.