Ва Украіне ўжо знаходзяцца спецназаўцы краін Захаду — Financial Times

У Маскве загаварылі пра "непазбежны прамы канфлікт" паміж РФ і NATO 

У Маскве загаварылі пра "непазбежны прамы канфлікт" паміж РФ і NATO  / facebook.com/GeneralStaff.ua

Ва Украіне ўжо знаходзяцца спецназаўцы краін Захаду. Пра гэта Financial Times заявіў высокапастаўлены прадстаўнік аднаго з еўрапейскіх абаронных ведамстваў. Так ён пракаментаваў заяву прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, які не выключыў, што краіны Еўропы ў будучыні могуць адправіць войскі ва Украіну.

"Усе ведаюць, што ва Украіне ёсць заходнія спецназаўцы — проста яны не прызналі гэтага афіцыйна", — кажа крыніца выдання. І відавочна, што гаворка не пра ветэранаў, якія ваююць супраць расійскіх агрэсараў у складзе Інтэрнацыянальнага легіёна. Заява ж Макрона ўспрымаецца як спроба "стварыць двухсэнсоўнасць і стрымаць Расію". У Маскве загаварылі пра "непазбежны прамы канфлікт" паміж РФ і NATO ў выпадку адпраўкі войскаў з Еўропы ва Украіну. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі